"Понять, что люди безнадежно гнусны – это одна сторона медали, причем, светлая; другая сторона, потемнее: предстоит смириться с тем, что среди них надо жить".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Разное»

Так нараджаюцца шэдэўры

01/09/2020 в 10:09 Алесь Новікаў писатели , творчество

 

За акном задзьмулі вятры пераменаў. Над Беларуссю лунае дух Віктара Цоя. Магчыма, усё гэта спрыяльна адаб’ецца на беларускай літаратуры і яна, нарэшце, акрыяе ад сну, пакіне балота і здабудзе сабе прыстанкам сінія азёры



Не толькі для мяне зразумела, што беларускі пісьменнік Глеб Ганчароў з’яўляецца сучасным Салтыковым-Шчадрыным, яго лепшай выявай. Пацвярджэннем таму падзеі 30 жніўня: Глеб літаральна ўзарваў фэйсбук сваёй мініятурай, а сам не адразу ўсвядоміў скачок папулярнасці:

 

Божа, я анiчога не разумею! Чаму на простае жыццёвае назiранне аб мiлiцыi пад пад’ездам накiнулiся з падабайкамi ўжо дзве с паловай тысячы чалавек, а на мае неблагiя, амаль таленавiтыя вершы, дай Бог, штоб два дзясяткi залайкалiся.

I што я павiнны сказаць? Толькi словы Алены Салавей з фiльма «Раба любовi»:

– Господа, вы звери, господа!

 

Зараз падабаек ужо каля 5 000. Прапаную мініяцюру. Упэўнены, яна шмат каго не пакіне абыякавымі.

 

***

 

 

Сёння ноччу: пад маiм балконам адзiн дэгенерат падпёр машыну другога iдыёта сваiм аўто. Яны пачалi лаяцца. Але да мардабiцця справа не дайшла: гэтыя крэцiны выклiкалi мiлiцыю.

 

Прыехаў бобiк. З яго выпаўзлi два простыя мiлiцыянты i два АМАПаўцы. Пачалi лаяцца ўжо ўшасцёх.

 

Неўзабаве мiлiцыянты ўбачылi, што на чацвёртым паверсе вiсiць бел-чырвона-белы сцяг. Вынялi мегафон i пачалi ўголас патрабаваць зняць яго. Вечар перастаў быць млявым, бо з акон павыглядвалi грамадзяне i пачалi ўголас расказваць мiлiцыi, у якiм месцы якой мацi яны iх бачылi. Усе курылi. Акуркi скiдвалi проста на «мусор».

 

З акна высунуўся гаспадар сцяга i давёў да сведчання, дзе ён бачыў мiлiцэйскiя патрабаваннi. АМАПаўцы пачалi ламiцца ў дзверы пад’езда. Тут нават iдыёт з дэгенератам скончылi лаяцца памiж сабой i выказалi ўсё цёплае i светлае па адрасы мiлiцыi.

 

Мiлiцыя пачала крычаць усiм: «Навошта вы нас абражаеце?».

 

АМАП ломiцца ў дзверы. Акуркi ляцяць унiз.

 

Неўзабаве падыходзяць восем хлопцаў з бел-чырвона-белым, пару секунд слухаюць гэты енк, потым бяруць на рукi мiлiцэйскi бобiк i пераносяць яго метраў на трыццаць да выезду са двара. Мiлiцыя крычыць: «Гэта дзяржаўная маёмасць! Вы права не маеце!»

 

Акуркi ляцяць унiз. АМАПаўцы ломяцца ў дзверы.

 

Бобiк пачынае марудна кацiцца пад горку. Мiлiцыя з лямантам: – Ой, бля, – бяжыць за iм.

 

АМАПаўцы чухаюць шлемы i слухаюць пра сябе цiкавыя навiны. Людзi з трох дамоў пачынаюць спяваць «Магутны Божа». АМАП крычыць: – Мы яшчэ вернемся, – i таксама бяжыць за бобiкам. Пакуль не вярнулiся.

 

Iдыёт з дэгенератам пацiскаюць адзiн аднаму рукi i мiрна разрульваюцца.

 

(Крыніца)

 

***

 

Амаль аднаактавая п’еса. Але гэта яшчэ не ўсё. Сёння ў ФБ пісьменніка выявіў верш, які, не сумняваюся, будзе аднесены да класікі. Яго не мае сэнсу каментаваць, паколькі твор кажа сам за сябе.

 

БЕЛАРУСКАЙ ЛIТАРАТУРЫ

 

Мне заўсёды здавалася крыўдным,

Што пісьменства, падцяўшы манжэт,

Не ў маіх, а ў чужых краявідах

Нараджала цікавы сюжэт;

 

Што ў Ламанчы Алонса Кехана

Нападаў на пагардлівы млын,

А не віленскі войт закаханы

На каняку растоптваў палын;

 

Што ў гушчэчы Бірнамскага лесу

Ваявалі за трон каралі

Той парой, калі нашу пратэсу

Ў гнаявы рэалізм звялі;

 

Што ў той час, калі Пантагруэлі

Аб’язджалі з Панургамі свет,

Тут паўсонна рыпелі арэлі,

Ды нікчэм’ям квітнеў пустацвет.

 

Мне здавалася крыўдным і шэрым,

Калі, шчыльна забіўшы акно,

Мы не ўдалеч плылі з Гуліверам,

А тутэйшае мялі лайно;

 

Калі жарыў бязлітасны ліпень,

Пасярод заліўных лугавін

Не па Нёмну, а па Місісіпі

Плыў з прыгонным халопам Гек Фін.

 

А калі нехта рваўся на волю,

Каб пакінуць сапсуты шацёр,

То насустрач змяіўся з падполля

Філістэр, нібыта саліцёр,

 

Упіраўшы ў праход аскабалак,

Запускаўшы ў сярэдзіну дым.

I сядзім мы ў сваім Азкабане –

Бы Мікіта Знасілаў сядзім,

 

Пазіраючы скрозь барыкаду,

Як па вулцы нясецца ландо…

Сыпле вея вішнёвага саду

Ў раскіданае наша гняздо.

 

Творчых поспехаў, Глеб Уладзіміравіч! Вяртайся да забытых табою мініяцюраў...

 

Алесь Новікаў

Оставить комментарий (0)

Поделиться в соц.сетях:

Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2020 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.