Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

Создают ли подобное в прогнившем чергинцовском писобъединении?

16/08/2020 в 20:08 Александр Новиков история

 

 

МАНАЛОГ РАСТРАЛЯНАГА Ў КУРАПАТАХ

Глеб Ганчароў

 

Я ляжаў у глухой цішыні,

Адпачыўшы ад цяжкіх баталій.

Надмагiльных ялін карані

Скрозь рабрыны мае прарасталі.

 

Тым суглінкам, што грудзі занёс,

Тым кустоўем, над ярам навіслым,

Шар зямны – невыносны, як лёс, –

На мяне наваліўся і сціснуў.

 

Я спачатку сумеўся ў пяску,

Разгубіўся, не верачы ў тое,

Што цяпер мне на ўласным вяку

Быць пажываю для травастою.

 

Як жа здарыцца гэта магло,

Хто мяне нейкім жудасным чынам

Пад айчыну шпурнуў у жытло?

А яна – нада мною, айчына!

 

Я не помніў, як згублена плыў

Чарадою, ужо нежывою.

I падняты падэшвамі пыл

Затушоўваў фігуры канвою.

 

Тут ішлі каталі, кавалі,

Старычыны і хлопец кірпаты...

А цi хопіць на ўсіх нас зямлі,

Курапаты мае?

                           Курапаты!

 

I прываблена поўз да мяне,

Як пітух да напоўненай чаркі,

Па залітай крывёй баразне

Налыгач ланцуговай аўчаркі.

 

Шамацеў метлюгамi трысця

Долу край, што пясчаная крыпта.

Нас Iосiф выводзiў з жыцця,

Як Майсей – сваё племя з Егiпта.

 

Я не чуў ані выстралу ў лоб,

Я не бачыў ні сонца, ні лета,

Пасля працы крывінкі саскроб

Лейтэнант з кабуры пісталета.

 

Толькі ветрык крыху варушыў

Нежывое валоссе-пакулле.

Я памёр. Быццам, як i не жыў.

Я сышоў, перакрэслены куляй.

 

I зляталі ў спалоху наўгрунь

Птушаняты і воблак калматы –

Нада мною калышацца рунь,

Курапаты мае!

                          Курапаты!

 

Я не ведаў наогул тады

Для чаго пад зямлёю сатлею,

Для якой жа такой злыбяды?

I ніколі ўжо не зразумею.

 

Аб спакоі маім не малі,

Не акурвай жывіцай, кадзіла.

Хціва прагнучы праўды з зямлі,

Як жа мне паквiтацца карцiла!

 

Растлумач мне, малітвены дым,

Кім заведзена гэта прычына,

Што спрадвеку ты дзецям сваім

Б’еш наводліў па твары, айчына?

 

Мо з таго, што ты ўласны народ

Са сваіх пастрасала далоняў,

Ты і валішся ў прорву штогод,

Ты таму і ляціш у бяздонне?

 

Лівень косткі мае закране,

З паднябесся нясуцца раскаты,

Я ляжу. I не выбрацца мне.

Курапаты мае!

                           Курапаты!

Оставить комментарий (0)

Поделиться в соц.сетях:

Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2020 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.