Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»В Союзе писателей Беларуси»

А.Кудласевіч: "Я чалавек з цвёрдай пазіцыяй і буду актыўна адстойваць свае правы"

29/06/2020 в 11:06 "Народная Воля" скандалы

(+РУС)

 

Пісьменнік Анатоль Кудласевіч быў у Гродне якраз у той дзень, калі там праходзіў пікет па зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Разам з іншымі ўдзельнікамі яму давялося рэціравацца з месца падзей «з адной гітарай без чахла і ў беларускай вышыванцы». Інфармацыя адразу ж трапіла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, членам якога з’яўляецца Кудласевіч. Якая была рэакцыя – аб гэтым у яго Адкрытым лісце.

 

Я чалавек з цвёрдай пазіцыяй і буду актыўна адстойваць свае правы

 

Адкрыты ліст старшыні Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхасю Пазнякову да ведама Мікалая Чаргінца)

 

Шаноўны Міхась Паўлавіч!

 

Колькі гадзін таму Вы пазванілі мне па гарадскім тэлефоне, бо мае мабільныя апараты арыштаваны, і цьмяна паведамілі, што перад вамі ляжыць нейкая паперчына і быццам з яе вынікае, што мяне, можа, ужо і «выключылі з вашага саюза». З Вашай гаворкі праскоквала, быццам я ўжо не маю права насіць членскі білет...

 

Адным словам, я адразу нічога з тэлефоннай размовы не зразумеў. Але цяпер пачало даходзіць. Гэта вы, значыцца, там сабраліся і вырашылі выключыць мяне з Саюза пісьменнікаў Беларусі, маўляў, з Вашых жа слоў, я нейкія законы парушыў... Вы што, Міхась Паўлавіч, юрыст паводле адукацыі, разбіраецеся, дзе, калі і якія законы чалавек парушае? Здзіўляюся. Няўжо на філфаку, які Вы скончылі, яшчэ і юрыспрудэнцыю вывучаюць, і адпаведныя корачкі выдаюць?

 

Я па тэлефоне сказаў: «Рабіце што хочаце, асабіста на Вас, Міхась Паўлавіч, ніякага зла не трымаю». Але... Я патрабую надрукаваць у СМІ фармулёўку, паводле якой быццам бы мяне вырашылі выключыць з Саюза пісьменнікаў Беларусі і пайменны спіс усіх, хто прагаласаваў за выключэнне, калі такое ўжо адбылося. Па-ціхаму ў вас ніяк не атрымаецца мяне выкінуць.

 

Ідзём далей, Міхась Паўлавіч! У 2017 годзе, калі я актыўна ўдзельнічаў у «Курапацкай варце», Вы змаглі годна вытрымаць удар і ціск. Колькі тады «шасцёрак» бегала да Вас і патрабавала выкінуць мяне з саюза! Вы, паўтараю, годна вытрымалі ўдар. Але цяпер, відаць, указіўка прыйшла з самага верху, і Вы не змаглі супраціўляцца. Гасподзь Вам суддзя! Асабіста на Вас я не ў крыўдзе, разумею: сістэма зжырае ўсё жывое, і супрацьстаяць ёй могуць толькі моцныя людзі.

 

Але нічога з выключэннем мяне з саюза не атрымаецца. Не таму, што я даражу членствам у ім, зусім не, а таму, што я – чалавек з цвёрдай пазіцыяй і буду актыўна адстойваць свае правы. Я столькі нацярпеўся з-за таго, што з’яўляюся членам «чаргінцоўскага праўладнага саюза», у які мяне некалі падманам зацягнулі! Менавіта падманам. Было так. Я працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і напісаў невялічкі артыкул пра «Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў Беларусь. Сустрэў мяне Георгій Марчук, пісьменнік і зямляк з Давыд-Гарадка, і прапанаваў ісці ў саюз і заняцца ў ім пытаннямі прапаганды літаратуры. Я з радасцю ўспрыняў такую прапанову. Прыходзім з Марчуком да Чаргінца, ён паслухаў мяне і кажа:

 

– Пішыце заяву і пераходзьце з таго саюза пісьменнікаў у наш!

 

А я яму ў адказ:

 

– Дык я ж увогуле не член саюза.

 

– Як так?

 

– А вось так. Я хоць і скончыў Літаратурны інстытут, але не з’яўляюся членам творчага саюза.

 

– Дык тады рыхтуйце дакументы на ўступленне, і вернемся да гэтай размовы, калі вы станеце членам нашага Саюза пісьменнікаў.

 

Прайшло каля года, пакуль я падрыхтаваў усе дакументы, і мяне прынялі ў саюз. I што вы думаеце? Заходжу да Чаргінца, а ён адказвае: «Прабачце, але грошай ужо няма на вашу вакансію».

 

Так я аказаўся падманам уцягнутым у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Мала таго, за гады знаходжання ў ім я нацярпеўся столькі зняваг ад сяброў і незнаёмых мне людзей!.. Даходзіла да таго, што куплялі мае кніжкі з аўтографам і тут жа публічна палілі іх у «бочцы годнасці» на «Курапацкай варце» – толькі таму, што я «член чаргінцоўскага саюза». I вы, Міхась Паўлавіч, хочаце сказаць, што можаце выкінуць мяне з «вашага саюза», як чамадан без ручкі, ці пасунуць, як шафу? Не, хлопцы, гэта я вас усіх пасуну і ачышчу ўвесь саюз, як аўгіевы канюшні, хоць зусім і не прэтэндую на ролю Геракла. Вы не выключыце мяне пад шумок і цішком, як гэта зрабілі з Эдуардам Скобелевым, які вас стварыў, парадзіў, арганізаваў як інтэлектуальны падмурак для Лукашэнкі, а потым вы ж яго выкінулі з саюза нібыта за антысемітызм*. Са мной такое не пройдзе. Я буду біцца за свае правы. Я вас усіх ад гэтага карыта паганю дранаю мяцёлкай. Не, Міхась Паўлавіч, не на таго вы з Чаргінцом нарваліся.

 

Толькі праз агульны з’езд вы можаце мяне выключыць. Агульным галасаваннем. Не забудзьце мне паведаміць, калі будзе гэты з’езд. Няхай большасць вырашае, хто і якім чынам парушае законы. Няхай большасць вызначыць пазіцыю. Але па-ціхаму ў вас ніяк не атрымаецца.

 

Мне прасцей умыць рукі і напісаць заяву аб уступленні ў Саюз беларускіх пісьменнікаў да Пятровіча, але, зноў жа, я – не чамадан і не шафа. Мяне гэта проста абражае як чалавека. Проста так мяне пасунуць не ўдасца. Я хачу адкрыта ў вочы глядзець сапраўдным пісьменнікам з «вашага саюза», якіх, на жаль, адзінкі: Віктару Гардзею, Юрасю Нератку, Янку Лайкову, Міколу Шабовічу, Кастусю Жуку, Казіміру Камейшу, Алесю Камароўскаму, Уладзіміру Карызну і іншым. Я не магу ім здрадзіць. I буду ісці да канца.

 

Да сустрэчы на агульным з’ездзе.

 

Анатоль КУДЛАСЕВІЧ, пісьменнік.

 

Крыніца: «Народная воля» №51-26.06.2020.

 

***

 

Писатель Анатолий Кудласевич находился в Гродно как раз в тот день, когда проходил пикет по сбору подписей в поддержку Светланы Тихановской. Вместе с другими участниками ему пришлось ретироваться со сцены «с одной гитарой без чехла и в белорусской вышиванке». Эта информация сразу дошла до Союза писателей Беларуси, членом которого является Кудласевич. Какова была реакция – об этом в его Открытом письме.

 

Я человек с твердой позицией и буду активно отстаивать свои права

 

Открытое письмо председателю Минского отделения общественного объединения «Союз писателей Беларуси» Михасю Позднякову (и к сведению Николаю Чергинцу)

 

Уважаемый Михась Павлович!

 

Несколько часов назад вы позвонили мне по городскому телефону, потому что мои мобильные аппараты арестованы, и туманно сообщили, что перед вами лежит некая бумажонка, и будто из нее следует, что меня, возможно, уже и «исключили из вашего союза». Из Вашей речи проскакивало, будто я уже не имею права носить членский билет...

 

Одним словом, я сразу ничего не понял из телефонного разговора. Но теперь начало доходить. Это Вы, значит, там собрались и решили исключить меня из Союза писателей Беларуси, мол, с Ваших же слов, я нарушил некие законы... Вы что, Михась Павлович, юрист по образованию, разбираетесь, где, когда и какие законы человек нарушает? Удивляюсь. Неужели на филфаке, который Вы закончили, еще и юриспруденцию изучают, и соответствующие корки выдают?

 

Я по телефону сказал: «Делайте, что хотите, лично на Вас, Михась Павлович, никакого зла не держу». Но... Я требую опубликовать в СМИ формулировку, согласно которой будто бы меня решили исключить из Союза писателей Беларуси и поименный список всех, кто проголосовал за исключение, если такое уже произошло. По-тихому у Вас не получится меня выкинуть.

 

Идем дальше, Михась Павлович! В 2017 году, когда я активно участвовал в «Куропатском карауле», Вы смогли достойно выдержать удар и давление. Сколько же тогда «шестерок» бегало к вам и требовало выкинуть меня из союза! Вы, повторяю, достойно выдержали удар. Но теперь, видимо, указивка пришла сверху, и Вы не смогли сопротивляться. Господь Вам судья! Лично на Вас я не в обиде, понимаю: система пожирает все живое, и противостоять ей могут только сильные люди.

 

Но ничего с исключением меня из союза не получится. Не потому, что я дорожу членством в нем, вовсе нет, а потому, что я – человек с твердой позицией и буду активно отстаивать свои права. Я столько натерпелся из-за того, что являюсь членом «чергинцовского провластного союза», в который меня когда-то обманом затянули! Именно обманом. Было так. Я работал в еженедельнике «Літаратура і мастацтва» и написал небольшую статью о «Бюро пропаганды художественной литературы при Союзе писателей Беларуси». Меня встретил Георгий Марчук, писатель и соотечественник из Давид-Городка, и предложил идти в союз и заняться в нем вопросами пропаганды литературы. Я с радостью воспринял такое предложение. Приходим с Марчуком к Чергинцу, он послушал меня и говорит:

 

– Пишите заявление и переходите из того союза писателей в наш!

 

А я ему в ответ:

 

– Так я же вообще не член союза.

 

– Как так?

 

– А вот так. Я хоть и закончил Литературный институт, но не являюсь членом творческого союза.

 

– Тогда подготовьте документы для вступления, и вернемся к этому разговору, когда вы станете членом нашего Союза писателей.

 

Прошло около года, пока я не подготовил все документы и меня приняли в союз. И что вы думаете? Захожу к Чергинцу, а он отвечает: «Извините, но денег уже нет на вашу вакансию».

 

Так я оказался обманом затащенным в провластный Союз писателей Беларуси. Мало того, за годы нахождения в нем я натерпелся столько оскорблений от друзей и незнакомых мне людей! Доходило до того, что покупали мои книжки с автографом и тут же публично жгли их в «бочке достоинства» во время «Куропатского караула» – только потому, что я «член  чергинцовского союза». И вы, Михась Павлович, хотите сказать, что можете выбросить меня из «вашего союза», как чемодан без ручки, или подвинуть, как шкаф? Нет, ребята, это я вас всех подвину и очищу весь союз, как авгиевы конюшни, хоть совсем и не претендую на роль Геракла. Вы не исключите меня под шумок и втихаря, как это сделали с Эдуардом Скобелевым, который вас создал, породил, организовал как интеллектуальную основу для Лукашенко, а затем вы же его выбросили из союза якобы за антисемитизм*. Со мной такое не пройдет. Я буду сражаться за свои права. Я вас всех от этого корыта погоню драной метлой. Нет, Михась Павлович, не на того вы с Чергинцом нарвались.

 

Только через общий съезд вы можете меня исключить. Общим голосованием. Не забудьте мне сообщить, когда будет этот съезд. Пусть большинство решает, кто и каким образом нарушает законы. Пусть большинство определит позицию. Но по-тихому у вас никак не получится.

 

Мне легче умыть руки и написать заявление о вступлении в Союз писателей Беларуси к ПЕТРОВИЧУ, но, опять же, я – не чемодан или шкаф. Меня просто это оскорбляет как человека. Просто так меня подвинуть не удастся. Я хочу открыто смотреть в глаза настоящим писателям из «вашего союза», которых, к сожалению, единицы: Виктору Гордею, Юрасю Нератку, Янке Лайкову, Миколе Шабовичу, Кастусю Жуку, Казимиру Камейше, Алесю Комаровскому, Владимиру Каризне и другим. Я не могу им изменить. И буду идти до конца.

 

До встречи на общем съезде.

 

Анатолий КУДЛАСЕВИЧ, писатель.

 

«Народная воля» №51-26.06.2020.

(перевод А.Новикова)

 

---

* Э.Скобелев не создавал СПБ, не порождал его и никогда не состоял в нем. А.Кудласевич не умышленно распространил ложные сведения. В том числе и по исключению. Читайте интервью Скобелева: «ЛОЖЬ И АВАНТЮРИЗМ, Или как вводят в заблуждение высокое руководство».

Оставить комментарий (0)

Поделиться в соц.сетях:

Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2020 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.